Каля 50 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць удзел у 29-й міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра", дзе прадставяць больш за 200 распрацовак і тэхналогій. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе НАН.
Навукова-практычны цэнтр НАН па земляробстве прадэманструе насенне новых сартоў асноўных сельскагаспадарчых культур, створаных вучонымі-аграрыямі на базе цэнтра.
Інстытут лёну пакажа новыя сарты лёну-даўгунцу з высокім патэнцыялам ураджайнасці і прадукцыйнасці. Інстытут абароны раслін прадставіць біяпрэпараты, створаныя на аснове мясцовых штамаў мікраарганізмаў-антаганістаў. Гэтыя прэпараты не толькі садзейнічаюць павышэнню ўраджайнасці і паляпшэнню якасці прадукцыі, але і з`яўляюцца экалагічна бяспечнымі, не накопліваюцца ў раслінах, няшкодныя для чалавека, жывёл, карысных насякомых, садзейнічаюць змяншэнню накаплення раслінамі радыенуклідаў. Прадукцыя можа выкарыстоўвацца ў дыетычным і дзіцячым харчаванні.
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі прадставіць найноўшыя біятэхналогіі ў племянной жывёлагадоўлі. Сярод іх - пацвярджэнне дакладнасці паходжання жывёл па мікрасатэлітных локусах (буйной рагатай жывёлы, свіней, коней), маркер-залежная селекцыя: вызначэнне генатыпу жывёлы незалежна ад полу, узросту, фізіялагічнага стану. Інстытут рыбнай гаспадаркі прадэманструе тэхналагічнае абсталяванне новага інкубацыйнага цэха па ўзнаўленні рыбапасадачнага матэрыялу.
На выставачных стэндах Навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводстве і плодаагародніцтве наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з новымі сартамі бульбы, унікальнымі па ўраджайнасці, таварнасці і лёжкасці.
Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН рыхтуе стэнд па выкарыстанні лазерна-аптычных метадаў у тэхналогіі вырошчвання каштоўных парод рыб, які можа забяспечыць павышэнне ўзнаўляльнай функцыі асятровых рыб у 1,3-1,5 раза.
Навукоўцы Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэіі навук прадэманструюць адну з апошніх распрацовак - экалагічна бяспечную садовую поліфункцыянальную, супрацьракавую замазку для дрэў. Яна атмасфера- і марозаўстойлівая, доўгі час утрымліваецца на кары, са святлоадбівальным эфектам. Акрамя таго, замазка прадухіляе страту вільгаці цераз адкрытыя раны, закрывае доступ шкодным мікраарганізмам і садзейнічае зарастанню ран.
ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон" прадставіць электрыфікаваныя цялежкі-пад`ёмнікі для выкарыстання ў тэхналагічным працэсе вырошчвання агародніны ў парніковых гаспадарках.
Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук прадэманструе на выстаўцы "Белагра-2019" сярод іншых навінак біяпрэпараты для прамысловага рыбаводства, якія па эфектыўнасці перасягюць замежныя аналагі.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2019" пройдзе 4-9 чэрвеня на тэрыторыі ТЛЦ "Глобус Парк" у Шчомысліцы. Яе арганізатарам выступае ЗАТ "Мінскэкспа", суарганізатарам - IFW-expo. Выстаўка арганізуецца пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
3 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/9/48233
Текущая дата: 23.12.2024