Белорусский портал в Казахстане

Кітай паспяхова вывеў на арбіту два спадарожнікі



Пра гэта паведамляе прэс-служба Кітайскай народнай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі.

У суботу, 31 жніўня, Кітай паспяхова вывеў на арбіту два навукова-даследчых спадарожнікі пры дапамозе цвёрдапаліўнай ракеты-носьбіта «Куайчжоу-1А». 

Так, запуск адбыўся ў 07:41 па мясцовым часе (02:41 па мінскім) з касмадрома Цзюцюань ў пустыні Гобі на паўночным захадзе краіны. Усяго было выведзена два спадарожнікі: адзін з іх прызначаны для вырабу мікрагравітацыі, а другі для даследавання тэхналогіі сонечнага ветразя.

У Кітаі ўпершыню ў гісторыі вывелі ў космас спадарожнікі пры дапамозе новай ракеты-носьбіта Цзелун-1. Яе распрацоўвала кампанія-дачка Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі. Гіпергукавыя ракеты падвойнага прызначэння нясуць глабальную пагрозу міру і бяспецы.

Ракеты гэтага тыпу распрацоўваюць Расія, ЗША, Аўстралія, Кітай і іншыя, а аналітыкі кажуць аб неабходнасці падпісання новага дагавора, які зможа кантраляваць распрацоўкі і прымяненне ракет у абаронных тэхналогіях.

Звязда, 31 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/1/49573
Текущая дата: 29.03.2024