Белорусский портал в Казахстане

Экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі ўжо на арбіце і адчувае сябе нармальна



Аб гэтым заявіў кіраўнік "Раскосмасу" Юрый Барысаў пасля запуску карабля "Саюз МС-25".

"Не было ніякіх сумненняў, што сёння ракета (ракета-носьбіт карабля "Саюз МС-25".) у адпаведнасці з планам і ўстаноўленым часам дасягне арбіты", - сказаў Юрый Барысаў.

Паводле слоў кіраўніка "Раскосмасу", экіпаж ужо на арбіце, адчувае сябе нармальна. "Будзем чакаць праз два дні стыкоўку", - падкрэсліў Юрый Барысаў.

23 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/1/73292
Текущая дата: 25.12.2024