Белорусский портал в Казахстане

Авіякампаніі не маюць намеру абмяжоўваць пранос мабільных і ноўтбукаў на борт самалёта



Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі "Белавія".

Авіякампаніі не маюць намеру абмяжоўваць пранос мабільных і ноўтбукаў на борт самалёта ў сувязі з забаронай, уведзенай Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ICAO), на перавозку ў багажы літый-іонных акумулятараў на пасажырскіх паветраных суднах.

"Абмежаванні ICAO будуць датычыцца батарэй магутнасцю ад 100 Вт.гадз, гэта значыць батарэй, напрыклад, сігвея. Для ноўтбукаў і тэлефонаў, што перавозяцца на борце, абмежаванне не дзейнічае, калі толькі пасажыр не будзе правозіць вялікую партыю, напрыклад, 100 тэлефонаў. ICAO абгрунтавала забарону на правоз батарэй у якасці грузу тым, што літый-іонны элемент пажаранебяспечны", - пракаменціравалі ў прэс-службе авіякампаніі "Белавія".

У мінскіх прадстаўніцтвах авіякампаній Lufthansa, LOT, "Аэрафлот" пацвердзілі, што абмяжоўваць пранос мабільных і ноўтбукаў на борт самалёта не плануецца. Спецыялісты растлумачылі, што пад забарону трапляюць менавіта партыі акумулятараў, якія перавозяцца ў багажы. Забарона ўступіць у сілу 1 красавіка 2016 года і будзе доўжыцца, пакуль для акумулятараў не распрацуюць новую вогнеўстойлівую ўпакоўку. Забарона будзе абавязковая для 191 краіны - ўдзельніцы ICAO.

23 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/11/34402
Текущая дата: 27.12.2024