Белорусский портал в Казахстане

Самалёт "Белавія", які вярнуўся ў Маскву з-за дэбашыра, вылецеў у Мінск



Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва авіякампаніі ў Маскве Міхаіл Малінін.

"Самалёт зноў вылецеў у 11.40 па маскоўскім часе, і яго прыбыццё чакаецца ў бліжэйшы час у Мінску", - сказаў прадстаўнік авіякампаніі. Ён дадаў, што дэбашыр затрыманы расійскай паліцыяй. Ад далейшага палёту адмовіліся таксама 2 пасажыры.

Рашэнне аб пасадцы самалёта прыняў камандзір паветранага судна праз некалькі мінут пасля ўзлёту. Дэбашырам аказаўся 32-гадовы ўраджэнец Казані, ён дастаўлены ў дзяжурную часць. Праводзіцца разбор.

8 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/12/22549
Текущая дата: 20.05.2024