Аб гэтым паведаміла прэс-служба БЧ.
Як патлумачыла прэс-служба, гэта звязана з тым, што АТ "Укрзалізниця" з 00 гадзін 27 красавіка 2019 года павялічвае кошт праезду пасажыраў у міжнародных зносінах па тэрыторыі Украіны з краінамі СНД, Грузіяй, Латвіяй, Літвой і Эстоніяй.
У сувязі з гэтым агульны кошт праезду ў міжнародных зносінах Беларусь — Украіна павялічыцца на 16—29% у залежнасці ад адлегласці накіравання пасажыраў па тэрыторыі Украіны і катэгорыі вагонаў.
Так, напрыклад, кошт праезду ў фірмовым цягніку № 86 Мінск — Кіеў у купэйным вагоне (без харчавання) павялічыцца на 16%, або 20,72 рубля, і складзе 154,35 рубля, у плацкартным вагоне — на 16%, або 13,07 рубля, і складзе 95,99 рубля.
Кошт праезду ў хуткім цягніку № 94 Мінск — Адэса ў купэйным вагоне павялічыцца на 29%, або 54,80 рубля, і складзе 243,74 рубля, у плацкартным вагоне — на 29%, або 34,63 рубля, і складзе 153,72 рубля.
Падрабязная інфармацыя пра кошт праезду ў іншых цягніках ў зносінах з Украінай публікуецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2019
Мінск, 26 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/5/47801
Текущая дата: 23.11.2024