Белорусский портал в Казахстане

Верталёт МНС Беларусі вылецеў у Латвію для дапамогі ў тушэнні пажару ў экасістэме



Пра гэта паведамляе сайт МНС.

Верталёт Мі-8 МНС Беларусі паводле даручэння кіраўніка дзяржавы вылецеў раніцай 26 ліпеня ў Латвію для аказання дапамогі ў тушэнні пажару ў экасістэме. З просьбай аб дапамозе звярнуўся латвійскі бок.

У складзе каманды шэсць ратавальнікаў і экіпаж верталёта. "Мі-8 абсталяваны спецыяльнай водазліўной прыладай і тры тоны вады можа забіраць амаль з любога вадаёма. У авіяцыі МНС Беларусі ёсць вялікі вопыт працы па тушэнні пажараў у прыродных экасістэмах ў складаных умовах. Дапамогу ў ліквідацыі ачагоў агню яны аказвалі ў Турцыі, Грэцыі, Расіі", — адзначаецца ў паведамленні.

Беларускія ратавальнікі вывучылі мясцовасць, дзе ідзе тушэнне вялікага пажару, вызначылі месцы забірання вады, а таксама вырашылі ўсе пытанні па перасячэнні мяжы і размяшчэнні борта ў Латвіі. "Тушэнне Мі-8 пачне адразу пасля прылёту", — паведамляе МНС.

БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-411/7/44339
Текущая дата: 27.12.2024