Белорусский портал в Казахстане

Еўразійскі міжурадавы савет збярэцца ў кастрычніку ў Віцебску



Аб гэтым паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Правядзенне наступнага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета запланавана на кастрычнік у Віцебску. 

"Прэм`ер-міністры вырашылі разнастаіць месцы правядзення пасяджэнняў міжурадавага савета. У Расіі яны праходзілі ўжо ў Сочы і Санкт-Пецярбургу. Таму наступнае пасяджэнне пройдзе ў кастрычніку не ў Мінску, а ў Віцебску", - сказаў субяседнік. Ён дадаў, што парадак дня маючага адбыцца пасяджэння знаходзіцца ў стадыі фарміравання.

8 жніўня 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6/1/44526
Текущая дата: 20.04.2024