Белорусский портал в Казахстане

У ходзе візіту ў Кітай міністра абароны Беларусі будуць абмеркаваныя пытанні ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.

30 кастрычніка пачаўся афіцыйны візіт у Кітай міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова.

Падчас візіту запланаваны сустрэчы з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР генерал-палкоўнікам Сюй Цілянам, міністрам абароны генерал-палкоўнікам Чан Ваньцюанем.

Будуць разгледжаны пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/40955
Текущая дата: 05.05.2024