Белорусский портал в Казахстане

Візіт Назарбаева ў Беларусь запланаваны на 29-30 лістапада



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь запланаваны на 29-30 лістапада.  17 лістапада адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Казахстане Анатоля Нічкасава з міністрам замежных спраў Казахстана Кайратам Абдрахманавым.

"Асаблівы акцэнт у ходзе сустрэчы быў зроблены на падрыхтоўцы афіцыйнага візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, які запланаваны на 29-30 лістапада, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Бакі абмеркавалі і актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю перспектыўных эканамічных праектаў і ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў".

17 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/41175
Текущая дата: 28.04.2024