Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру c перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Праведзеная электаральная кампанія чарговы раз прадэманстравала, што ў Венесуэле зноў перамагла сапраўдная дэмакратыя і народная справядлівасць. Вынікі выбараў сведчаць аб шырокай падтрымцы грамадствам ідэй Баліварыянскай рэвалюцыі і будаўніцтва сацыялізму XXI стагоддзя, якія Вы, паважаны Нікалас, мужна абараняеце ў складаных знешнепалітычных умовах і пры эканамічным процідзеянні шматлікіх агрэсіўных сіл", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур`ёзна настроена на далейшае развіццё канструктыўнага беларуска-венесуэльскага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

"Упэўнены, рэалізацыя ўзгодненых сумесных планаў дасць магчымасць у бліжэйшай перспектыве значна ўмацаваць міждзяржаўнае стратэгічнае партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што ў асобе Беларусі Венесуэла мае надзейнага саратніка і саюзніка на двухбаковым і шматбаковым узроўнях.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Нікаласу Мадуру здароўя і плённай працы на карысць брацкага народа Венесуэлы.

21 мая 2018 Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/43474
Текущая дата: 25.04.2024