Белорусский портал в Казахстане

ІТ можа стаць прарыўной сферай узаемадзеяння для Беларусі і Латвіі



Такое меркаванне 22 ліпеня выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што ў лютым Беларусь наведаў прэм`ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс. У час гэтага візіту быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей. План па іх рэалізацыі на сярэднетэрміновую перспектыву, паводле слоў Уладзіміра Макея, прыняты і ўзгоднены з латвійскімі партнёрамі. Ён ахоплівае ўсе сферы ўзаемадзеяння: гандлёва-эканамічную, гуманітарную, палітычную.

Плануецца таксама развіваць узаемадзеянне ў транспарце, транзіце, лагістыцы, ІТ. Гэты напрамак, лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, "можа стаць прарыўной сферай узаемадзеяння ў супрацоўніцтве".

План прадугледжвае таксама развіццё кантактаў паміж бізнес-коламі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі і Латвіі.

19-20 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў з рабочым візітам Латвію. Ён правёў перагаворы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Эдгарсам Рынкевічсам і прэм`ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/44267
Текущая дата: 08.05.2024