Белорусский портал в Казахстане

Параненаму ў Турэччыне дыплямату стала лепей — дазволілі сустрэчы зь сям’ёй



Стан параненага ў Турэччыне беларускага дыплямата палепшыўся, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз.

Цяпер паранены ў прытомнасьці, яму дазволеныя спатканьні зь сям’ёй. Ён пакуль у рэанімацыі, але пераводу адтуль чакаюць ужо сёньня, 26 ліпеня.

Паводле папярэдніх зьвестак, напад на дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава 24 ліпеня учыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед дыплямата па доме. Нападнік стрэліў у мужчыну некалькі разоў, пасьля ўчыніў самагубства.

Раней міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу расказваў, што яшчэ 24-га размаўляў з Уладзімерам Макеем па тэлефоне наконт здарэньня, а таксама дадаў, што за справай сочыць у тым ліку прэзыдэнт Турэччыны.

Радыё Свабода, 26 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/49057
Текущая дата: 07.05.2024