Белорусский портал в Казахстане

Доступ беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак абмеркаваны 19 верасня на сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Еўдачэнкі з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзіркам Шубелем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам у гандлёва-эканамічнай сферы, уключаючы доступ беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак, прыцягненне інвестыцый, далучэнне Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі", - расказалі ў міністэрстве.

На гэтым жа тыдні з Дзіркам Шубелем сустрэўся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Дыпламаты абмеркавалі далейшыя крокі па ўмацаванні беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, адзначылі ў МЗС.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/49848
Текущая дата: 20.04.2024