Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі разлічваюць, што яе грамадзянам дазволяць перамяшчацца транзітам па Расіі з выкарыстаннем любых відаў транспарту



Аб гэтым заявіў 20-га сакавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Спадзяёмся, што будзе прынята выразнае і канкрэтнае рашэнне, якое дазволіць беларускім грамадзянам вярнуцца на радзіму з далёкіх краін, куды яны выехалі па лініі расійскіх тураператараў. Таксама спадзяёмся, што беларускім грамадзянам будзе дазволена транзітам перамяшчацца па тэрыторыі Расіі з выкарыстаннем усіх відаў транспарту", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што гэта будзе адпавядаць палажэнням Саюзнай дзяржавы і адпаведным пагадненням аб роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, пры вырашэнні пытанняў аб вяртанні беларусаў праз расійскую тэрыторыю Міністэрства замежных спраў і іншыя дзяржаўныя структуры знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні з расійскімі партнёрамі.

20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/52148
Текущая дата: 05.05.2024