Белорусский портал в Казахстане

Узаемадзеянне Беларусі са Святым Прастолам абмеркавалі ў МЗС



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Йозічам і мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупам Іосіфам Станеўскім, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, узаемадзеянне Апостальскай Сталіцы і афіцыйнага Мінска, а таксама некаторыя іншыя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Па выніках абмеркавання бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесіянальнага дыялога, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

Уладзімір Макей пажадаў Іосіфу Станеўскаму доўгай і плённай працы на новай пасадзе.

Звязда, 21 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/62423
Текущая дата: 03.05.2024