Белорусский портал в Казахстане

Неабходна закасаць рукавы і адпрацоўваць кожны кантракт уручную



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні па праекце закона "Аб удасканаленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь".

"Закон законам, але без таго, каб у бягучай сітуацыі вазіць калій "мяшкамі" або дызель "бочкамі", мы не абыдземся. Закасаць рукавы і адпрацоўваць кожны кантракт уручную. Ад спецыяліста да прэм`ера, а дзе неабходна, падключайце і Прэзідэнта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, чым прапануемы закон дапаможа канкрэтным прадпрыемствам. Напрыклад, "Нафтану", у мадэрнізацыю якога краіна ўклала больш за $1,5 млрд і пастаянна падтрымлівае па ўсіх пытаннях шматтысячны калектыў. Аналагічнае пытанне ў адносінах да Мазырскага НПЗ і "Беларуськалія".

"Нам ніхто не дапаможа акрамя нас саміх. Усе рэзервы росту і развіцця мы павінны шукаць у сабе. Іх мора, нават у гэтых няпростых умовах, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму ад урада, Нацыянальнага банка, іншых прысутных хацеў бы пачуць, як прапануемы праект закона будзе вырашаць гэтыя задачы. Калі ва ўдзельнікаў нарады ёсць альтэрнатыўныя меркаванні і больш эфектыўныя рашэнні, будзьце гатовы іх выказаць".

30 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/65183
Текущая дата: 06.05.2024