Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ватыкан пацвердзілі імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Беларусь і Ватыкан пацвердзілі імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва. Пра гэта заяўлена на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Прастолам і абмяняліся думкамі ў дачыненні да сітуацыі ў рэгіёне.

«У ходзе гутаркі пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялогу па пытаннях узаемнай цікавасці», — адзначылі ў ведамстве.

Звязда, 16 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/68005
Текущая дата: 05.05.2024