Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў візіт у Іран у сярэдзіне сакавіка



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры.

"Вы ведаеце, што ў бліжэйшы час, у сярэдзіне сакавіка, я планую па запрашэнні Прэзідэнта Ірана пабываць з візітам у Іране. І там мы абмяркуем істотныя пытанні нашых адносін, - сказаў беларускі лідар. - Я абсалютна ўпэўнены, што гэта будзе значная наша сустрэча і перагаворы ў Іране, якія выведуць нас на больш высокі ўзровень супрацоўніцтва. Але галоўнае - мы не павінны страціць гэты момант і гэты час, каб наладзіць нашы адносіны на больш высокім узроўні".

У размове з журналістамі пасол Ірана падкрэсліў, што маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі - гістарычны момант у адносінах дзвюх краін.

"У час сустрэчы мы абмеркавалі важныя пытанні двухбаковых адносін. Я перадаў паважанаму Прэзідэнту, што ўсё падрыхтавана і ўсё неабходнае мы зрабілі для арганізацыі яго візіту ў Іран. Візіт кіраўніка дзяржавы ў Іран мае вялікае значэнне для нас. На парадку дня і ў палітычным, і у гандлёва-эканамічным плане вельмі важныя пытанні. Адносіны паміж Іранам і Беларуссю цяпер знаходзяцца на піку развіцця. І мы ўпэўнены, што пасля візіту Прэзідэнта Беларусі ў Іран нашы адносіны яшчэ больш будуць развівацца", - сказаў дыпламат.

Саід Яры асабліва адзначыў, што візіт кіраўніка беларускай дзяржавы адбудзецца напярэдадні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Больш таго, 2023 год будзе аб`яўлены Годам дружбы Ірана і Беларусі.



21 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/68518
Текущая дата: 27.04.2024