Беларускія спецслужбы высветлілі, што польская разведка рабіла спробы вярбоўкі дыпламатаў, якія знаходзяцца з місіяй за мяжой.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанне.
Раней у эфіры беларускага тэлебачання расказалі аб тым, што польскі грамадзянін паспрабаваў ажыццявіць вярбоўку беларускага дыпламата ў Кішынёве.
Польскі разведчык Марцін Грабовіч прапаноўваў беларускаму дыпламату 100 тыс еўра за супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат здолеў зняць на тэлефон свае зносіны з двума прадстаўнікамі польскіх спецслужбаў.
Сёння ў беларускае знешнепалітычнае ведамства ў сувязі з гэтым інцыдэнтам быў выкліканы польскі дыпламат Кшыштаф Ажанна, дзе яму была ўручана афіцыйная нота.
"Я перадам тое, пра што мы сёння казалі, у Варшаву", - цытуе БелТА словы часовага паверанага ў справах Польшчы.
У сюжэце беларускага тэлебачання начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак расказаў, што гэта была чарговая спроба польскіх спецслужбаў прыкрыць правалы сваёй агентуры ў Беларусі.
Паводле яго слоў, беларускі бок абавязкова адрэагуе на гэты інцыдэнт, таму што ў ім ёсць прыкметы злачынства супраць дзяржавы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/76190
Текущая дата: 22.12.2024