Белорусский портал в Казахстане

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука 26 сакавіка сустрэўся з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамедам Сейф Аль-Дзінам



Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У час сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковых адносін, а таксама неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва па лініі адпаведных міністэрстваў дзвюх краін. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню арганізацыі адпачынку і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе.

Махамед Сейф Аль-Дзін высока ацаніў ініцыятыву запрашэння сірыйскіх дзяцей у Беларусь і выказаў удзячнасць беларускаму боку за пашырэнне гэтай праграмы. Юрый Слука пацвердзіў зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь ва ўмацаванні ўзаемадзеяння з Сірыяй і прадаўжэнні рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы.

27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/10/68832
Текущая дата: 19.11.2024