Нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцьця інфармацыі пра тое, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў і члены яго сям’і.
Пра гэта заявіў 19 чэрвеня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
«Закон Беларусі аб уцекачах, закон аб грамадзянстве, а таксама закон аб інфарматызацыі і абароне інфармацыі не прадугледжвае выдаваньня зьвестак пра статус той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы безь яе асабістай заявы. Таму я не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю пра тое, у якім статусе знаходзяцца ў Беларусі Бакіеў і члены яго сям’і», — заявіў Бягун, адказваючы на пытаньні журналістаў.
Радыё Свабода, 19 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/100/14761
Текущая дата: 26.11.2024