Заходнія журналісты, якія пачалі падводзіць першыя вынікі двухбаковых адносін ЗША і Расіі за пакуль непрацяглы перыяд новага прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна, прыйшлі да несуцяшальных высноў.
"Перазагрузка" загадала доўга жыць, а справаздачы аб сустрэчах кіраўнікоў дзвюх краін самы раз публікаваць у раздзеле "некралогі", з`едліва піша прэса. Усё таму, што ў перадвыбарчы перыяд Барак Абама не гатовы да рашучых дзеянняў, а Пуцін актыўна гэтым карыстаецца, прыйшлі да высновы прадстаўнікі СМІ.
"Перазагрузка" стала для Абамы ўсяго толькі апраўданнем, якое прыкрывае яго адступленне перад націскам Расіі, піша часопіс Fоrеіgn Роlісу, пераклад артыкула якога публікуе ІnоРrеssа.
Абама па ўсіх франтах саступае Пуціну на сусветнай арэне, мяркуе аўтар артыкула і прыводзіць адразу некалькі прыкладаў. Па-першае, наракае карэспандэнт Майкл Вейс, ЗША так і не адважыліся аказаць хоць якую-небудзь падтрымку "разбітай" расійскай апазіцыі. Па-другое, Вашынгтон фактычна выступае супраць прыняцця "закона Магніцкага" і тым самым "становіцца на бок Пуціна".
Звязда, 30 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/100/14894
Текущая дата: 26.11.2024