Раніцай 25 сакавіка стала вядома пра вяртанне ў Мінск пасла Швецыі Стэфана Эрыксана. У другой палове дня прыбылі паслы Польшчы Лешак Шарэпка і Літвы Эдмінас Багдонас.
Чакаецца таксама, што сёння ў Мінск прыедзе кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Майра Мора, паведамілі ў прадстаўніцтве.
27 красавіка ў Мінск плануе вярнуцца пасол Чэхіі Іржы Карас — пра гэта ён паведаміў у інтэрв`ю беларускай службе "Радыё Свабода".
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, да канца гэтага тыдня ў Мінск таксама павінны вярнуцца паслы Германіі Крыстаф Вайль і Эстоніі Яак Ленсмент.
Час прыбыцця кіраўнікоў дыпмісій іншых краін Еўрасаюза пакуль невядомы.
Паслы Беларусі ў Польшы і Бельгіі Віктар Гайсёнак і Андрэй Еўдачэнка 25 красавіка вярнуліся да месца службы. Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.
Нагадаем, еўрапейскія паслы пакінулі Мінск у канцы лютага — пачатку сакавіка пасля таго, як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕС і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. На такі крок Мінск пайшоў пасля таго як Савет міністраў ЕС прыняў рашэнне аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.
23 красавіка Савет міністраў замежных спраў ЕС абмеркаваў беларускае пытанне на пасяджэнні ў Люксембургу. Вітаўшы вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, члены Савета падкрэслілі неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.
Паводле інфармацыі польскага агенцтва ПАП, падчас пасяджэння міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў асцярогу, што вяртанне паслоў у Мінск можа быць выкарыстана Аляксандрам Лукашэнкам ў прапагандысцкіх мэтах. Літоўскі міністр прапанаваў ЕС выступіць з заявай у сувязі з вяртаннем дыпламатаў у Беларусь, аднак, мяркуючы па ўсім, гэта ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў іншых еўрапейскіх міністраў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/102/13801
Текущая дата: 26.11.2024