Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка.
Як вынікае са стэнаграмы пасяджэння, размешчанай на сайце Крамля, кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў, што Расія павінна рэагаваць на факты парушэння правоў чалавека ў краінах-партнёрах. Паводле яго слоў, расійскія дыпламаты часам робяць заявы аб сітуацыі з правамі чалавека ў іншых краінах зыходзячы з прынцыпу "вока за вока, зуб за зуб" — звяртаюць увагу на парушэнні толькі ў тых краінах, якія крытыкуюць Расію, у той час як парушэнні ў краінах-партнёрах застаюцца незаўважанымі, а крытыка ў іх адрас з боку міжнародных арганізацый расійскімі дыпламатамі блакіруецца.
У якасці прыкладу Джыбладзэ назваў Туркменістан і Беларусь. Ён, у прыватнасці, указаў на сітуацыю з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які асуджаны на чатыры з паловай гады "за нібыта ўхіленне ад падаткаў, а на самой справе — за шматгадовую прынцыповую пазіцыю і працу ў галіне правоў чалавека". Для вырашэння гэтага пытання Расія амаль нічога не робіць, падкрэсліў Джыбладзэ і перадаў Дзмітрыю Мядзведзеву зварот членаў Савета па правах чалавека ў абарону Бяляцкага.
"Наша краіна, якая імкнецца мець вядучае становішча ў свеце, не можа і не павінна ігнараваць праблему правоў чалавека не толькі ў сябе дома, але і ў суседніх краінах. З таго, каму шмат дадзена і хто прэтэндуе на многае, і попыт большы, і адказнасць павінна быць больш сур`ёзнай", — перакананы праваабаронца.
У адказ на гэта Мядзведзеў заявіў, што не ідэалізуе працу Міністэрства замежных спраў. "МЗС у нас такое, якое ёсць. У яго ёсць і моцныя бакі чычэрынска-молатаўскай школы, і не вельмі моцныя. І я сам, як кіраўнік дзяржавы, неаднаразова да гэтай тэмы звяртаўся, але я ўсё-такі не магу згадзіцца вось з чым. Канешне, МЗС павінна займаць адэкватную пазіцыю, але лічыць, то МЗС кусае толькі тых, хто кусае нас, гэта не зусім справядліва", — лічыць прэзідэнт РФ.
Мядзведзеў нагадаў, што і яму асабіста, і МЗС даводзілася рабіць даволі жорсткія заявы, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт РФ, у прыватнасці, заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных праціўнікаў.
Трэба адзначыць, што Юрый Джыбладзэ з`яўляецца ў Беларусі персонай нон грата. 27 жніўня 2011 года, калі праваабаронца ехаў на цягніку ў Вільнюс, на мяжы з Літвой беларускія памежнікі паведамілі Джыбладзэ, што яму "забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь". "Для мяне відавочна, што забарона ўезду наўпрост звязана з маёй законнай прафесійнай праваабарончай дзейнасцю. Я разумею, што дзяржавы пакідаюць за сабой права не пускаць людзей на сваю тэрыторыю па меркаваннях бяспекі. Але ў Беларусі гэты механізм абсалютна непразрысты — незразумела, хто прымае рашэнне і як яго аспрэчваць, што супярэчыць нормам міжнароднага права" — так пракаментаваў тады сітуацыю расійскі праваабаронца.
БелаПАН
Мінск, 29 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/102/13871
Текущая дата: 26.11.2024