Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 12—14 мая наведае Беларусь з афіцыйным візітам



Пра гэта паведаміў 7 мая афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Алтай Абібулаеў на брыфінгу ў Астане.

"12—14 мая адбудзецца афіцыйны візіт прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, — сказаў ён. — Падчас візіту кіраўнік нашай дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Будуць абмяркоўвацца стан і перспектывы казахстанска-беларускага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай галінах. Таксама плануецца абмен меркаваннямі па шырокім спектры праблем у міжнародным парадку дня".

Паводле яго слоў, "асаблівая ўвага" будзе надавацца практычным крокам па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж Казахстанам і Беларуссю ў межах прамысловага, сельскагаспадарчага, навукова-тэхнічнага, транспартнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама эфектыўнаму выкананню плана сумесных мерапрыемстваў на 2012—2013 гады ў рамках рэалізацыі Дарожнай карты — праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю на 2009—2016 гады.

Акрамя таго, паведаміў Абібулаеў, прэзідэнты Казахстана і Беларусі разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў межах рэгіянальных інтэграцыйных аб`яднанняў: СНД, ЕўрАзЭС, Мытны саюз, АЭП і АДКБ. Па выніках сустрэч плануецца прыняцце сумесных заяў кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісанне шэрагу міжурадавых пагадненняў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/102/14034
Текущая дата: 26.11.2024