Беларусь заўсёды разлічвала на актыўную падтрымку і дапамогу каталіцкай царквы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка на сустрэчы з апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці.
"Ведаючы пра тое, што вы паедзеце ў Святы прастол, я хачу праз вас перадаць самыя цёплыя і добрыя словы, віншаванні (са святам Святога Вялікадня) папе Бенедыкту XVI. Я з асаблівай цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу, — адзначыў Лукашэнка. — Гэта вельмі актуальна — тое, пра што я кажу, асабліва цяпер, таму што я сачу за сродкамі масавай інфармацыі як у самой Беларусі, так і за межамі нашай краіны. Сяму-таму хочацца ўбіць клін і ў нашы адносіны з папам рымскім. Павінен сказаць, што не атрымаецца. Мы ўзялі курс на супрацоўніцтва з каталіцкай царквой. Мы вельмі шмат зрабілі разам з вамі ва ўзаемаадносінах дзяржавы і каталіцкай царквы".
"І ўсе тыя планы, якія мы вызначалі, размаўляючы з папам рымскім, мы практычна рэалізавалі. Застаўся адзін крок. Ідзе падрыхтоўка пагаднення. І мы поўныя рашучасці яго рэалізаваць", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
"Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы заўсёды разлічвалі на актыўную падтрымку і дапамогу каталіцкай царквы. І я гляджу, як адрэагавалі некаторыя СМІ, асабліва ў Польшчы і іншых дзяржавах, на ўчарашнюю маю просьбу аб тым, што каталіцкая царква павінна больш актыўна абараняць інтарэсы сотняў тысяч каталікоў, якія тут жывуць. Некаторыя гэта ўспрынялі як нейкі папрок прэзідэнта на адрас папы рымскага. Паверце, я нікога не хацеў папракаць і нават не хацеў ні патрабаваць, ні прасіць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я ведаю, што папа рымскі, які добра разбіраецца ў палітыцы, ведае, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, і выдатна разумее, што тыя тысячы каталікоў, якія жывуць тут, маюць патрэбу ў яго штодзённай падтрымцы і абароне. Я хачу, каб вы і папа рымскі ведалі, што прэзідэнт Беларусі і ўся беларуская ўлада будзе ісці тым жа курсам, пра які мы дамовіліся".
"У нас дарога ў храм любому чалавеку адкрыта. Мы сёння далі магчымасць і праваслаўным, і каталікам, і іншым канфесіям будаваць гэтулькі храмаў, колькі трэба людзям, якія жывуць у Беларусі. Мы ў гэтым кірунку будзем вырашаць усе пытанні. Гэта сутнасць нашай палітыкі. І ніякіх тут патрабаванняў абсалютна няма. Але калі каталіцкая царква будзе на абароне інтарэсаў справядлівасці, мы заўсёды агульную мову з каталікамі і з каталіцкай царквой знойдзем. Гэта галоўны наш пастулат. Усё павінна быць справядліва", — падкрэсліў Лукашэнка.
"Я думаю, што блізкі той дзень, калі і папа рымскі зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі. Мы будзем рады бачыць яго. Мы ў гэтым кірунку павінны працаваць і з нашым патрыярхам. Мы над гэтым працуем. Думаю, мы тут можам выбудаваць добрыя схемы і правесці добрыя мерапрыемствы, якія паслужаць умацаванню не толькі каталіцтва, але і ўсёй паствы, і праваслаўнай, і каталіцкай, і іншых на тэрыторыі Беларусі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Клаўдыа Гуджэроці запэўніў Лукашэнку, што "папа рымскі адчувае глыбокую любоў і прыхільнасць у дачыненні да Беларусі". "Вельмі рады таму, што вы ведаеце пра тую штодзённую працу, якую мы ажыццяўляем па прасоўванні міру, справядлівасці і кантактаў", — адзначыў ён.
Нагадаем, 9 красавіка Лукашэнка на сустрэчы з паслом Мальтыйскага ордэна Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам, арганізаванай у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, заявіў, што разлічвае на больш актыўную ролю каталіцкай царквы ў наладжванні адносін паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/103/13475
Текущая дата: 26.11.2024