Белорусский портал в Казахстане

Кыргызстан просіць Беларусь аб экстрадыцыі экс-прэзідэнта Бакіева і яго брата



Аб гэтым сказаў 25 лютага прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

Кыргызстан просіць Беларусь выдаць кіргізскаму правасуддзю былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў падчас падзей красавіка 2010 года, сказаў 25 лютага прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта, там ёсць яшчэ страшны чалавек — брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзена каманда страляць толькі ў галаву і грудзі", — сказаў Атамбаеў.

Атамбаеў не стаў падрабязна каментаваць інфармацыю пра тое, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, зазначыў толькі, што "гэта права прэзідэнта Беларусі, каму выдаваць пашпарт".

Ёна таксама дадаў, што Кыргызстан просіць і іншыя замежныя дзяржавы, у якіх хаваюцца члены сям`і былога прэзідэнта, датычныя да падзей 2010 года, выдаць краіне "ўсіх, хто замешаны ў такіх крывавых справах". У прыватнасці, Атамбаеў зазначыў, што адзін з гэтых людзей хаваецца ў Лондане.

"Па гэтых непрыемных пытаннях, па пытанні аб выдачы злачынцаў мы вядзём гэтыя перамовы з усімі краінамі свету, у тым ліку і з Расіяй. Калі мы нейкую інфармацыю маем, мы просім выдаць гэтых людзей нам", — сказаў Атамбаеў.

Як нагадвае РІА Новости, у красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот. Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і беспарадкаў, што мелі месца потым, у горадзе загінулі прыкладна 90 чалавек і 1,5 тысячы атрымалі раненні. На той час прэзідэнт Бакіеў, які ўзначальваў Службу дзяржаховы краіны, яго брат Жаныш (Джаныбек), старэйшы сын Марат уцяклі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб`яўленыя ў міжнародны вышук.

Пасля ўцёкаў з Кыргызстана з-за дзяржперавароту Бакіеў жыў у Беларусі ў адной з урадавых рэзідэнцый. У пачатку лютага 2012 года СМІ паведамілі, што Бакіеў яшчэ ў 2010  годзе стаў грамадзянінам Беларусі. У беларускім МУС гэту інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.

БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/106/12486
Текущая дата: 25.11.2024