Пасол Польшчы Лешак Шарэпка ўжо выехаў з Беларусі, паведаміў прэс-сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора пакуль застаецца ў Мінску, яна, як зазначылі ў прадстаўніцтве, пакіне Беларусь да канца дня.
Нагадаем, менавіта гэтым двум дыпламатам беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый".
Такая мера была прынятая ў адказ на рашэнне Савета ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.
Краіны Еўрасаюза адрэагавалі на дзеянні беларускіх улад адкліканнем сваіх паслоў з Мінска. Такое рашэнне было прынята ўчора позна вечарам на экстраннай нарадзе камітэта па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі ў Бруселі.
Паслы ўсіх краін ЕС у Мінску плануюць да канца сённяшняга дня выехаць з Беларусі. Паводле звестак БелаПАН, перад ад`ездам яны сабраліся на кансультацыі ў пасольстве Францыі.
МЗС Беларусі назваў рэакцыю Еўрасаюза на прапанову Беларусі правесці кансультацыі паслоў ЕС і Польшчы ў сваіх краінах "нервовай", якая сведчыць "толькі аб адным — Брусель выбраў шлях эскалацыі напружання". З такой заявай выступіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
"Гэта шлях у тупік, — падкрэсліў ён. — У Бруселі і сталіцах дзяржаў ЕС не павінны забываць, што ў адносінах да Беларусі тактыка запалохвання не працуе. На аднабаковых умовах, умовах сілавога націску нармалізацыя адносін немагчымая. Канструктыўны вынік дасць толькі дастойны і ўзаемапаважлівы дыялог на ўзаемапрымальнай аснове. Спадзяёмся, нашы партнёры гэта зразумеюць".
Пазіцыю ЕС падтрымалі Злучаныя Штаты Амерыкі. Дзярждэпартамент ЗША далучыўся да Еўрасаюза з заклікам да афіцыйнага Мінска "спыніць падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонер.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/106/12546
Текущая дата: 25.11.2024