Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар Белага дому Джэй Кэрні.
Раней, 21 сьнежня, Кангрэс ЗША ўхваліў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 года ў дачыненьні да Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011), які прадугледжвае ўзмацненьне санкцыяў.
Новы пакет пашырае сьпіс беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, на якіх накладваюцца візавыя абмежаваньні і фінансавыя санкцыі.
Закон таксама ўтрымлівае заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакея адмовіцца ад правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года.
У сярэдзіне сьнежня законапраект быў ухвалены Сэнатам ЗША.
Санкцыі ня будуць зьняты да той пары, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні.
«З гэтымі санкцыямі мы на баку беларускага народу і супраць яго прыгнятальнікаў», — заявіў адзін зь ініцыятараў законапраекту кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.
Прыняты Кангрэсам Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 ўзмацьняе і пашырае Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году і Ўдакладняе акт аб дэмакратыі 2006-га.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 года, у прыватнасьці, патрабуе ад прэзыдэнта ЗША падрабязна інфармаваць Кангрэс пра ўсе пастаўкі «ўзбраеньняў і зьвязаных з узбраеньнямі тэхналогіяў», якія «Беларусь пастаўляе краінам-фундатарам міжнароднага тэрарызму».
Дакумэнт таксама прадугледжваў выдзяленьне зь федэральнага бюджэту ЗША сродкаў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Пра намер ў чарговы раз пашырыць сьпіс санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у траўні 2011-га, перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Някляеў: «Я чакаў нават больш жорсткіх санкцыяў»
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў лічыць, што ўся Беларусь вымушана цярпець ад упартасьці яе афіцыйнага кіраўніка:
«У зьвязку з тым, што Лукашэнка не ідзе на тое, каб вызваліць палітвязьняў, чаго ад яго чакае і ўсясьветная, і беларуская грамадзкасьць, я чакаў, што амэрыканскія санкцыі будуць нават больш жорсткімі.
Я наогул не за санкцыі. Але ў гэтай сытуацыі, калі робіцца відавочна антылягічная, антыпрагматычная рэч, калі працуюць ня лёгіка, не палітыка, а амбіцыі чалавека (вось я хачу, каб яны ў мяне папрасіліся), тады, выбачай, на такія амбіцыі ёсьць адпаведныя палітычныя захады. І ў гэтым нічога дзіўнага нямашака.
Злучаныя Штаты Амэрыкі, на мой погляд, лягічна працягваюць лінію, якую яны абралі. Але я хацеў, каб да гэтага больш інтэнсіўна далучылася і Эўропа. Нельга, каб у цэнтры Эўропы ні ў чым не вінаватыя людзі сядзелі ў турмах. Вызвалі людзей. І тым самым вызваляцца ня толькі людзі. Вызваліцца краіна. Пачнецца хоць нейкі рух наперад. Бо мы ўсё топчамся, топчамся на месцы, паступова спаўзаючы нагамі ўніз. І ўсё — праз упартасьць аднаго чалавека. Уся краіна ня можа быць закладнікам аднаго чалавека, нават калі ён займае самую высокую пасаду».
Лябедзька: «Санкцыя скіраваныя толькі супраць канкрэтных асобаў»
Чатыры важнейшых моманты адзначае ў новых санкцыях ЗША супраць Беларусі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
«Па-першае, калі ў дакумэнтах, якія сыходзяць з кангрэсу ЗША альбо Белага дому, нешта запісана, то гэта азначае, што менавіта так яно і будзе рэалізоўвацца. Тут ня можа быць двух сэнсаў і двух тлумачэньняў. Гэтым адметная зьнешняя палітыка ЗША.
Па-другое, засьведчаны кансэнсус — і рэспубліканцы, і дэмакраты аднолькава ацэньваюць сытуацыю ў Беларусі. Фактычна ўсе галасаваньні, усе рашэньні праходзяць кансэнсусна.
Па-трэцяе, існуе група заангажаваных кангрэсмэнаў, якія ўжо ня першы год сочаць за сытуацыяй у Беларусі, вядуць маніторынг. І гэта азначае, што ў Амэрыцы ёсьць вельмі добрыя экспэрты па Беларусі на самым высокім роўні.
І чацьвёртае, вельмі важна адзначыць, што гэта кропкавыя санкцыі. Яны не датычаць Беларусі ў цэлым, не датычаць пэўных сацыяльных груп. Санкцыя скіраваныя толькі супраць канкрэтных асоб, якія парушаюць Канстытуцыю Беларусі і міжнародныя абавязкі, якія наша краіна ўзяла на сябе ў рамках АБСЭ і ААН».
Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 4 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/108/11575
Текущая дата: 25.11.2024