Белорусский портал в Казахстане

Пуцін павіншаваў Лукашэнку і Мясніковіча з Новым годам



Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў навагоднія віншаванні Аляксандру Лукашэнку і свайму беларускаму калегу Міхаілу Мясніковічу.

Як паведаміла прэс-служба расійскага ўрада, у віншаванні Лукашэнку "адзначана, што ствараная з 1 студзеня 2012 г. Адзіная эканамічная прастора і работа па фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза будуць спрыяць далейшаму ўмацаванню расійска-беларускага партнёрства і працвітанню братэрскіх народаў дзвюх краін".

У пасланні на імя Мясніковіча Пуцін "з задавальненнем адзначыў паспяховае развіццё супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ва ўсіх галінах".

Прэм`ер-міністр РФ з`яўляецца кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны ад правячай партыі "Адзіная Расія". Выбары пройдуць 4 сакавіка 2012 года.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 31 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/109/11476
Текущая дата: 25.11.2024