Белорусский портал в Казахстане

Беларуская кухня прадстаўлена на дабрачынным мерапрыемстве ў Ашхабадзе



Калектыў пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане па традыцыі 4 снежня прыняў удзел у дабрачынным мерапрыемстве Winter Bazaar. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Ашхабадзе.

Мерапрыемства было арганізавана жаночым клубам і міжнароднай школай у Ашхабадзе.

Шматлікія госці пераднавагодняга свята, сярод якіх былі прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, жыхары і госці Ашхабада змаглі па заслугах ацаніць смак традыцыйных страў, у тым ліку беларускай кухні.

Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам быў падпісаны 21 студзеня 1993 года. За мінулыя гады паміж дзвюма дзяржавамі закладзены трывалы фундамент для развіцця плённага супрацоўніцтва. З кастрычніка 1995 года ў Мінску функцыянуе пасольства Туркменістана, з ліпеня 2002 года ў Ашхабадзе пачала сваю работу пасольства Рэспублікі Беларусь.

5 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/11/67315
Текущая дата: 19.11.2024