Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Ерэване.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з дэлегацыяй Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі на чале з дырэктарам Алегам Румо.
У сустрэчы прыняў удзел старшыня савета дырэктараў і навуковы кіраўнік медыцынскага комплексу - інстытута здароўя дзяцей і падлеткаў "Арабкір" Ара Баблаян. Былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў галіне медыцыны, у прыватнасці, хірургіі і транспланталогіі, а таксама накіраванні спецыялістаў на стажыроўкі па розных відах высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.
Алег Румо і група беларускіх урачоў з 30 студзеня па 3 лютага праводзілі аперацыі па трансплантацыі армянскім грамадзянам на базе медыцынскага комплексу - інстытута здароўя дзяцей і падлеткаў "Арабкір".
Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і армянскі медыцынскі комплекс паспяхова супрацоўнічаюць на працягу некалькіх гадоў. Першую трансплантацыю печані дзіцяці ў Арменіі спецыялісты беларускага цэнтра выканалі ў кастрычніку 2019 года.
6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/11/68297
Текущая дата: 31.12.2024