Дэкларацыя, якая крытыкуе сітуацыю ў Беларусі, прынятая ў межах саміта Усходняга партнёрства 30 верасня ў Варшаве. У дакуменце падкрэсліваецца, што ён прыняты ад імя кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і прадстаўнікоў краін Еўрасаюза.
У дэкларацыі выказваецца глыбокая заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі, працягам парушэнняў свабоды слова.
Аўтары дакумента заклікаюць афіцыйны Мінск да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.
Акрамя таго, прадстаўнікі ЕС заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і прэсы і пачаць палітычны дыялог з апазіцыяй.
ЕС, акрамя іншага, глыбока занепакоены паведамленнямі аб тым, што палітзняволеным адмаўляюць у сустрэчах са сваякамі і адвакатамі, доступе да належнага медабслугоўвання і адначасова з гэтым аказваюць на іх псіхалагічны і фізічны націск.
Як вынікае з дэкларацыі, Еўрасаюз прапаноўваў паслядоўнае паглыбленне адносін з Беларуссю, але пры гэтым — пацвярджае сваю палітыку "крытычнага ўзаемадзеяння". Паглыбленне адносін залежыць ад прагрэсу ў сферы дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека, падкрэсліваецца ў дакуменце.
Планавалася, што рэзалюцыя па Беларусі будзе ўключаная ў выглядзе параграфа ў выніковую дэкларацыю саміта Усходняга партнёрства і падтрыманая ў фармаце "27 плюс 5" (краіны — члены ЕС і дзяржавы — ўдзельніцы Усходняга партнёрства). Аднак супраць уключэння ў выніковую дэкларацыю параграфа, які крытыкуе Беларусь, выступілі прадстаўнікі ўсіх краін — удзельніц Усходняга партнёрства — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Таццяна Каравянкова, Антон Тарас, БелаПАН
Варшава, 30 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/113/9510
Текущая дата: 25.11.2024