Як паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі, кіраўнік дзяржавы прыбыў у Мінск сёння з Сочы, дзе праводзіў кароткатэрміновы адпачынак. "Заўтра ў прэзідэнта будуць рабочыя сустрэчы, ён прыме з дакладамі некаторых чыноўнікаў", — сказаў Лёгкі.
Ён не назваў дату правядзення пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка з удзелам Лукашэнкі, на якім, як чакаецца, павінны быць прыняты важныя рашэнні ў галіне валютна-фінансавай палітыкі. Лёгкі толькі заўважыў, што яно павінна адбыцца найбліжэйшым часам.
Дакладную дату пасяджэння БелаПАН не змаглі назваць і ў прэс-службе Нацбанка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасяджэнне можа прайсці 24 ці 25 жніўня.
Лукашэнкі не было ў Беларусі з 11 жніўня. Спачатку ён накіраваўся ў Казахстан для ўдзелу ў нефармальным саміце краін АДКБ у Астане. 15 жніўня пачаўся афіцыйны візіт беларускага кіраўніка ў Катар. У Сочы Лукашэнка прыбыў 18 жніўня. 22 жніўня там адбылася яго сустрэча з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Паводле звестак прэс-службаў прэзідэнтаў РФ і Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс двухбаковых адносін, пытанні ўзаемадзеяння ў межах Мытнага саюза, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных тэмах.
Лукашэнка і Мядзведзеў "крытычна падышлі да ацэнкі стану беларуска-расійскіх адносін і канстатавалі, што яны не адпавядаюць статусу стратэгічнага партнёрства", адзначыла прэс-служба беларускага прэзідэнта. "Былі названы канкрэтныя праблемы, якія, паводле ўзаемнага меркавання, павінны быць зняты ў найбліжэйшай перспектыве. Прэзідэнты дамовіліся, што пачынаючы з гэтай сустрэчы яны распачнуць шэраг практычных захадаў па аднаўленні высокага ўзроўню партнёрства паміж дзвюма краінамі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Прэзідэнты папярэдне дамовіліся аб правядзенні ў лістападзе Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/115/8782
Текущая дата: 25.11.2024