Белорусский портал в Казахстане

Сяргей Мартынаў: Беларусь застаеццца прыхільніцай дыялогу з ЕС, хаця ён і носіць востры з абодвух бакоў характар



Беларусь застаецца прыхільніцай дыялогу з Еўрасаюзам, хаця ён і носіць востры з абодвух бакоў характар. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, адказваючы 12 верасня на пытанні журналістаў адносна прагнозаў актывізацыі замежных кантактаў, у тым ліку з краінамі ЕС.

"Мы працуем у пастаянным кантакце з большасцю з нашых калег, нягледзячы на тое што тэматыка гэтых кантактаў іншы раз бывае дастаткова няпростай і дыялог носіць востры з абодвух бакоў характар, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — Такія кантакты, тым не менш, працягваюцца. І гэта правільна. Беларусь заўсёды была і застаецца прыхільніцай і кантактаў, і дыялогу, таму што мы ўпэўнены, што на шляху ўзаемнага маўчання, узаемнага ігнаравання нельга знайсці ісціну і дамагчыся вынікаў. А мы за тое, каб вынікі такія былі".

"Таму кантакты працягваюцца і будуць працягвацца", — падкрэсліў Мартынаў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/115/9171
Текущая дата: 25.11.2024