У інтэрвію радыё “Свабода” старшыня Эўрапейскага парлямэнту сказаў пра непазьбежнасьць палітычных зьменаў у Беларусі і падкрэсьліў, што дзьверы ў Эўразьвяз застаюцца адчыненыя для краінаў Усходняй Эўропы.
На думку Ежы Бузка, уведзеныя Эўразьвязам санкцыі ў дачыненьні да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску не прынесьлі выніку. Аднак, на думку палітыка, “вялікія і глыбокія перамены” ў Беларусі зусім “не за гарамі”: ржым у Менску можа абрынуцца гэтак жа хутка, як рэжымы ў Тунісе і Эгіпце падчас сёлетняй “арабскай вясны”:
“Я ня бачу нейкіх вынікаў адрасных санкцыяў. Я ня бачу ніякай зьмены ў паводзінах беларускага рэжыму. Але гэта зусім тыпова, бо ніколі невядома, калі рэжым пачне абвальвацца. Бо гэта можа адбыцца за два або тры тыдні. Мы можам сказаць, што год назад ніхто ня мог спадзявацца, што ў Паўночнай Афрыцы будзе адбывацца тое, што мы бачым цяпер. Ніхто такога разьвіцьця не чакаў, і раптам усё здарылася. Абсалютна тое самае будзе ў выпадку Беларусі”.
15 ліпеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/117/7990
Текущая дата: 25.11.2024