Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі знаходзіцца ваенная дэлегацыя КНР



27—29 ліпеня ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Народна-вызваленчай арміі Кітая на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення па інспекцыі НВАК генерал-маёрам Ван Біншанем.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас візіту плануецца абмеркаваць магчымыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па падрыхтоўцы кадраў у беларускіх ваенных навучальных установах. Замежныя прадстаўнікі наведаюць Ваенную акадэмію.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
28 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/117/8200
Текущая дата: 25.11.2024