Рашэнне міністраў замежных спраў ЕС аб забароне ўезду ў Еўрасаюз беларускіх журналістаў, суддзяў і іншых грамадзян — неправавое. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў 11 ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, яно не адпавядае нормам як Канстытуцыі Беларусі, так і еўрапейскіх дзяржаў. Яно таксама не адпавядае асноватворным дакументам ААН, дакументу Хельсінкскай нарады (Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе). "Маецца на ўвазе прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы краіны. Апошнім часам пайшла ўжо такая тэндэнцыя, навязаная некаторымі палітолагамі... Гаворыцца, што правы чалавека — гэта настолькі важнае пытанне, што, нягледзячы на згаданы прынцып, можна нейкія санкцыі ўводзіць. Гэта няправільна", — сказаў Галаванаў. Ён падкрэсліў, што дакумент Хельсінкскай нарады падпісаны кіраўнікамі шэрагу дзяржаў і павінен выконвацца.
Галаванаў зазначыў, што прыняцце санкцый — гэта, "вядома, непрыемна для нашай краіны і людзей, супраць якіх уведзены гэтыя санкцыі". "Напрыклад, у Мінску суддзя Фрунзенскага суда адна выхоўвае дзіця. Яно хворае. Маці хацела яго вывезці куды-небудзь на мора, але ёй жа забаронены ўезд у ЕС. Парушаны правы яе дзіцяці. Вось гэта адыходзіць у бок", — сказаў ён.
Каментуючы рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі, прынятую 9 ліпеня ў Бялградзе, міністр юстыцыі заявіў: "Вельмі дрэнна, што паважаныя парламентарыі АБСЕ і прадстаўнікі іншых структур бяруць інфармацыю пра нашу краіну з пэўных крыніцаў. Там праўды не вельмі шмат..." На яго думку, забарончыя меры нічога не даюць ні тым краінам, якія іх уводзяць, ні тым больш Беларусі. "Наадварот, трэба пашыраць дыялог, у большай ступені супрацоўнічаць, шукаць пункты ўзаемадзеяння. Тады мы больш адзін аднаго зразумеем", — сказаў Галаванаў.
Нагадаем, у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік вызваліць усіх затрыманых падчас дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, "якіх трэба лічыць палітычнымі зняволенымі". ПА АБСЕ "заклікае ўлады спыніць пераслед, запалохванне і рэпрэсіі ў дачыненні да членаў апазіцыйных палітычных партый у форме звальненняў з працы і выключэння з універсітэтаў". Апрача таго, Беларусь заклікаюць да дэмакратызацыі заканадаўства, выканання канвенцыі аб правах чалавека, выканання прынцыпаў АБСЕ, а таксама да супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/118/7866
Текущая дата: 25.11.2024