Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь і Ватыкан пацвердзілі імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва. Пра гэта заяўлена на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Прастолам і абмяняліся думкамі ў дачыненні да сітуацыі ў рэгіёне.
«У ходзе гутаркі пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялогу па пытаннях узаемнай цікавасці», — адзначылі ў ведамстве.
Звязда, 16 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/12/68005
Текущая дата: 31.12.2024