Аб гэтым ішла размова 6 чэрвеня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Уладзімірам Гаркуном, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У прыватнасці, Аляксандру Лукашэнку быў прадстаўлены парадак дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, што адбудзецца ў пачатку верасня ў Душанбэ. Папярэднічаць яму будзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД.
Як адзначыў Уладзімір Гаркун, на разгляд кіраўнікоў дзяржаў прапанаваны "даволі аб`ёмны і цікавы парадак дня". Перш за ўсё лідарамі краін СНД будзе разгледжана Заява аб 20-годдзі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама аналітычны даклад "20 гадоў СНД. Вынікі і перспектывы". У прыватнасці, у праекце заявы даецца характарыстыка вынікам развіцця СНД у эканамічнай, гуманітарнай сферах, у пытаннях бяспекі, палітычным узаемадзеянні, падкрэсліваецца, што Садружнасць вытрымала выпрабаванне часам, і ставяцца задачы на будучае.
Да канца 2011 года адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў СНД. Нефармальны саміт пройдзе 21 снежня ў Маскве, дзе, як чакаецца, будуць падведзены вынікі 20-годдзя Садружнасці, а таксама вызначана краіна, да якой пяройдзе старшынства ў СНД.
Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб ходзе падрыхтоўкі да навукова-практычнай канферэнцыі, таксама прысвечанай вынікам 20-годдзя Садружнасці, што будзе праходзіць у Мінску 28-29 верасня.
Прэзідэнт падкрэсліў нязменнасць курсу Беларусі на падтрымку інтэграцыйных працэсаў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На сустрэчы размова ішла аб ролі нашай краіны і яе ўкладзе ў развіццё гэтых працэсаў. Кіраўнік дзяржавы таксама падрабязна цікавіўся работай штаб-кватэры Выканаўчага камітэта ў Мінску.
Звязда
7 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/120/6967
Текущая дата: 25.11.2024