Белорусский портал в Казахстане

Ландсьбергіс: Нам лапці плятуць пра бясьпеку беларускай АЭС



Ганаровы старшыня літоўскага "Саюдзісу", эўрапарлямэнтар Вітаўтас Ландсьбергіс сказаў, што будаўніцтва атамных электрастанцыяў у Калінінградзе і Беларусі – гэта аб`яўленьне псыхалягічнай атамнай вайны Літве, перадае агенцтва BNS.

"Цяпер Літве абвясьцілі псыхалягічную атамную вайну. Каля нашай мяжы зьявяцца дзьве АЭС, пра якія лапці плятуць, быццам гэта новая сыстэма, не такая, як у Чарнобылі, яна будзе вельмі бясьпечнай. Але ці будзе яна бясьпечнай, мы ўбачым пасьля таго, як мы выжывем ці ня выжывем. Тады няма каму будзе канстатаваць, бачыце, яны хлусілі!" – сказаў у суботу ў сваёй прамове на зьезьдзе "Саюдзісу" Ландсьбергіс.

Са словаў эўрапарлямэнтара, гэта заплянаваныя дзеяньні Расеі, якая хоча рабіць уплыў на дзяржаўнасьць Літвы.

"(Аб`яўленая – BNS) псыхалягічная атамная вайна, першарадная задача якой – не вытворчасьць электраэнэргіі для Калінінградзкай вобласьці, бо ёй столькі ня трэба, або для Беларусі (...), проста гаспадар з Масквы загадаў будаваць на мяжы зь Літвой, дзе, калі нешта здарыцца, дадаткова ажыцьцявяцца пытаньні помсты і будучай калянізацыі – адным стрэлам двух зайцоў заб`юць або для стварэньня атмасфэры недаверу, страху, каб людзі адчувалі, што жывуць каля падножжа вулькану і сыходзілі б далей ад мяжы", – сказаў ганаровы старшыня "Саюдзісу".

5 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/120/6968
Текущая дата: 25.11.2024