Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 11 красавіка выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у мінскім метро, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Прэзідэнт Расіі звязаўся па тэлефоне з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і перадаў словы спачування. "У Расіі шчыра суперажываюць з брацкім беларускім народам боль незаменных страт і цяжар бяды, што напаткала беларусаў", — працытавалі ў прэс-службе словы расійскага прэзідэнта. Прэзідэнт Расіі папрасіў перадаць словы падтрымкі сваякам загінулых і пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
"Была падкрэслена гатоўнасць аказаць усю неабходную падтрымку і садзейнічанне", — адзначылі ў прэс-службе Крамля.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў спачуванні народу Беларусі і, у прыватнасці, сем`ям ахвяр выбуху ў мінскім метро. Ён пажадаў хутчэй паправіцца параненым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.
"Генеральны сакратар Пан Гі Мун са смуткам успрыняў вестку аб выбуху ў мінскім метро ў Беларусі, у выніку якога, як паведамляецца, загінула 11 чалавек і многія іншыя атрымалі раненні", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве кіраўніка ААН.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні беларускаму народу ў сувязі з выбухам у мінскім метро, які прывёў да чалавечых ахвяр. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
"Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, хто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад сябе асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі родным загінулых, а таксама пажаданні хутчэй паправіцца ўсім пацярпелым", — гаворыцца ў тэлеграме спачування, накіраванай Віктарам Януковічам Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.
У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі паступіла тэлеграма спачування ад Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Казахстане з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб гібелі людзей у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску. Ад імя шматнацыянальнага народа Казахстана і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем`ям, родным і блізкім загінулых. Прашу перадаць словы падтрымкі ўсім пацярпелым", — гаворыцца ў тэлеграме спачування.
Беларусь можа разлічваць на любую дапамогу і садзейнічанне з боку Расіі. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме спачування, якую прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 11 красавіка накіраваў у сувязі з выбухам у мінскім метро старшыні ўрада Беларусі Міхаілу Мясніковічу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе расійскага ўрада.
"Ад імя ўрада Расіі і ад сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні ў сувязі з выбухам у мінскім метро, які прывёў да чалавечых ахвяр, — гаворыцца ў тэлеграме Уладзіміра Пуціна. — Мы не па чутках ведаем, што азначаюць такія дзеянні. Нашы спачуванні шчыра ідуць ад самага сэрца".
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала спачуванні ў сувязі з выбухам у мінскім метро, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Ад свайго імя і ад імя людзей Літвы я выказваю шчырыя спачуванні людзям, якія пацярпелі ў час выбуху ў мінскім метрапалітэне, і іх блізкім. Перад тварам гэтага страшнага няшчасця я жадаю сілы і вытрымкі ўсім жыхарам Беларусі", — гаворыцца ў пісьме прэзідэнта.
Крыху раней спачуванні таксама выказаў прэм`ер-міністр Андрус Кубілюс. Літва асуджае любое насілле, тым больш што гэта адбываецца ў бліжэйшых суседзяў, заявіў Андрус Кубілюс.
Спачуванні выказаў і кіраўнік Камітэта па замежных справах (КЗС) сейма Літвы Эмануэліс Зінгярыс. "Ад свайго імя і ад імя КЗС выказваю шчырыя спачуванні блізкім ахвяр, а параненым жадаю хутчэйшага выздараўлення. У гэту цяжкую гадзіну мы з вамі", — гаворыцца ў пісьме кіраўніка КЗС.
Прэзідэнт Латвіі Валдыс Затлерс выказаў глыбокія спачуванні народу Беларусі ў сувязі з выбухам у мінскім метро, паведамляюць інфармагенцтвы. Усім пацярпелым кіраўнік дзяржавы жадае хутчэйшага выздараўлення.
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро спачуванні выказаў Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
"Упэўнены, што арганізатары тэрарыстычнага акта не змогуць дасягнуць сваёй мэты — дэстабілізаваць абстаноўку ў Рэспубліцы Беларусь. Беларускі народ з уласцівымі яму цвёрдасцю характару, мужнасцю, годнасцю і мудрасцю пераадолее ўсе перашкоды на шляху будаўніцтва незалежнай, дэмакратычнай і эканамічна працвітаючай дзяржавы", — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро выказаў спачуванні Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі Томас Хендрык Ільвес. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
"Мы смуткуем разам з вамі ў гэты цяжкі час", — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро выказаў спачуванні выконваючы абавязкі Прэзідэнта Малдовы Марыян Лупу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
"Гэта трагедыя, я перакананы, павінна паслужыць яшчэ большаму аб`яднанню краін у барацьбе з тэрарызмам у любых яго праявах у імя міру і спакою ўсіх людзей добрай волі", — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро спачуванні накіравалі Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Іслам Карымаў і Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Роза Атунбаева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
"З пачуццём глыбокага смутку ўспрыняў паведамленне аб бесчалавечным тэракце ў метро ў Мінску, які выклікаў шматлікія чалавечыя ахвяры сярод нявінных людзей", — адзначыў Іслам Карымаў.
Роза Атунбаева перадала ад імя народа Кыргызстана і ад сябе асабіста шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых.
Дзейны старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказвае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з выбухам у мінскім метро. Тэкст спачування размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Літвы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Выказваю нашы шчырыя спачуванні беларускаму народу пасля выбуху. Наша спачуванне накіравана ў першую чаргу сем`ям загінулых і пацярпелых", — сказаў Аўдронюс Ажубаліс.
Звязда
13 красавика 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/123/5874
Текущая дата: 25.11.2024