Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка і Мядзведзеў абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі



З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмяняліся віншаваннямі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"Гэтае цудоўнае свята з`яўляецца яркім сведчаннем імкнення нашых народаў будаваць адносіны, заснаваныя на дружбе і ўзаемнай падтрымцы. Упэўнены, што наша эфектыўнае супрацоўніцтва адкрые новыя перспектывы інтэграцыйным працэсам, будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх братэрскіх сувязяў", — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі Мядзведзеву.

"Нашы краіны звязаны моцнымі вузамі агульнай гісторыі, дружбы і шматвяковага братэрства. Гэта прадвызначае асаблівую адказнасць за эфектыўнае прасоўванне расійска-беларускага інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады", — гаворыцца, у сваю чаргу, у віншаванні Мядзведзева Лукашэнку.

Пасланні ад імя Лукашэнкі адпраўлены таксама кіраўніку расійскага ўрада Уладзіміру Пуціну, кіраўнікам Федэральнага сходу Сяргею Міронаву і Барысу Грызлову, патрыярху Маскоўскаму Кірылу і іншым службовым асобам РФ.

БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/124/5629
Текущая дата: 25.11.2024