Белорусский портал в Казахстане

Аддзяленне пасольства Беларусі пераехала з Краснадара ў Растоў-на-Доне



Міністр эканамічнага развіцця Растоўскай вобласці Уладзімір Барценьеў паведаміў РІА Новости, што аддзяленне пасольства адкрылася згодна з пастановай Савета міністраў Беларусі.

Кіраўніком новай структуры прызначаны Станіслаў Матук, які раней узначальваў філіял у Краснадары. У кампетэнцыю аддзялення ўвойдуць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай федэральных акруг.

Цяпер вядуцца арганізацыйныя мерапрыемствы, звязаныя з пераездам, таму прыём грамадзян адновіцца 1 сакавіка, патлумачыў Барценьеў.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2011



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/126/4479
Текущая дата: 19.05.2024