Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі рэкамендуе беларускаму ўраду запрасіць незалежных экспертаў АБСЕ ў сферы свабоды мірных сходаў і расследавання выпадкаў масавых беспарадкаў для правядзення тэрміновага і непрадузятага расследавання падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Як зазначаецца ў чарговай заяве місіі, эксперты павінны будуць даць ацэнку дзеянням грамадзян і праваахоўных органаў з пункту гледжання крытэрыяў мірных сходаў і прапарцыянальных дзеянняў паліцэйскіх сіл, у тым ліку праз перадачу органам міжнароднага расследавання дакументаў і матэрыялаў, якія ёсць у распараджэнні ўладаў, па гэтых падзеях.
Апрача таго, місія заклікае неадкладна змяніць меру стрымання для ўсіх асоб, якім не ставіцца ў віну непасрэдны ўдзел у актах насілля, з утрымання пад вартай і дамашняга арышту на падпіску аб нявыездзе, а для астатніх — з утрымання пад вартай на іншыя меры стрымання. "Гэта ў тым ліку дазволіць зняць занепакоенасць міжнароднай супольнасці адносна магчымага прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання падчас зняволення ў СІЗА, а таксама неправамернага абмежавання асабістай свабоды членаў сем`яў абвінавачаных, якія ўтрымліваюцца пад дамашнім арыштам", — гаворыцца ў заяве.
Місія заклікае аднавіць магчымасць вядзення адвакацкай дзейнасці юрыстам, якія ажыццяўлялі абарону абвінавачаных па справах аб падзеях 19 снежня, але былі пазбаўлены ліцэнзіі або выключаны з калегіі адвакатаў, а таксама забяспечыць адвакатам магчымасць бесперашкоднай працы ў інтарэсах падабаронных.
"Місія спадзяецца, што Рэспубліка Беларусь гатова прадэманстраваць сусветнай супольнасці сваю прыхільнасць агульнапрынятым нормам і няўхільнае выкананне сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў межах ратыфікаваных міжнародных пагадненняў, гарантуючы правядзенне судовых працэсаў над удзельнікамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі выканання права на справядлівы судовы разбор і забяспечыўшы магчымасць правядзення грамадскага маніторынгу згаданых судовых пасяджэнняў", — гаворыцца ў заяве.
Міжнародная назіральная місія па правах чалавека ў Беларусі створана 27 снежня 2010 года. Дзейнічае паводле даручэння Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб`ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Працу місіі падтрымлівае Еўрапейская камісія, Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый пры Савеце Еўропы і іншыя структуры.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/126/5143
Текущая дата: 25.11.2024