Нядаўнія падзеі ў Тунісе, Егіпце і Беларусі сведчаць, што для паспяховага правядзення дэмакратычных рэформ неабходна размаўляць не толькі з урадамі, але і з грамадзянскай супольнасцю. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан 16 лютага ў Вашынгтоне, паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС.
Ажубаліс адзначыў, што супрацоўніцтва Літвы і ЗША падчас старшынства яго краіны ў АБСЕ і Супольнасці дэмакратый сведчыць пра сталасць літоўска-амерыканскага партнёрства. (Супольнасць дэмакратый аб`ядноўвае больш за 100 краін. Гэта міжурадавая структура, у якой могуць удзельнічаць дэмакратычныя дзяржавы, а таксама краіны, якія ідуць па шляху дэмакратыі. Мэта Супольнасці — умацаванне і паглыбленне дэмакратычных норм і працэсаў на глабальным узроўні. — БелаПАН.)
Клінтан, са свайго боку, адзначыла актыўныя дзеянні кіраўніка МЗС Літвы па ініцыяванні дыялогу дэмакратычных краін з грамадзянскай супольнасцю.
У той жа дзень Ажубаліс азнаёміў намесніка дзяржсакратара ЗША Джэймса Стайнберга з намаганнямі літоўскага боку, скіраванымі на перагляд беларускімі ўладамі рашэння аб непрадаўжэнні мандата мінскага офіса АБСЕ.
Афіцыйны Мінск аб`явіў пра рашэнне не прадаўжаць мандат офіса АБСЕ 31 снежня 2010 года. Афіцыйная прычына — адсутнасць аб`ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі. Аднак, паводле меркавання палітолагаў, сапраўднай прычынай такога рашэння стала заключэнне міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ.
24—25 лютага на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з рашэннем улад аб закрыцці офіса АБСЕ.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 17 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/129/4523
Текущая дата: 25.11.2024