Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай зацікаўлены ўмацоўваць сувязі ў ваенным супрацоўніцтве



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

15-га ліпеня адбылася сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўніка Валерыя Равенкі з апаратам аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі аташэ - старшага палкоўніка Лі Юн, а таксама акрэдытацыяй нядаўна назначанага на пасаду аташэ - старшага палкоўніка Лю Чжэ. 

У час сустрэчы Валерый Равенка падвёў вынікі двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва за перыяд службовай дзейнасці старшага палкоўніка Лі Юн і падзякаваў кітайскаму ваеннаму дыпламату за яго ўклад у развіццё беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, была выказана ўпэўненасць, што яго пераемнік на гэтай пасадзе прадоўжыць актыўна садзейнічаць умацаванню дружалюбных сувязей паміж абароннымі ведамствамі Беларусі і Кітая.

15 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/13/65808
Текущая дата: 19.11.2024