Еўрапарламент заклікаў Савет Еўрасаюза неадкладна ўвесці санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Адпаведная рэзалюцыя прынята 20 студзеня на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.
Як паведамляе прэс-служба ЕП, рэзалюцыя заклікае Савет ЕС увесці забарону на выдачу віз вышэйшым беларускім чыноўнікам, а таксама прадстаўнікам судовых і праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацый вынікаў выбараў і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў, а таксама замарозіць іх рахункі ў краінах Еўрасаюза.
У дакуменце падкрэсліваецца, што гэтыя санкцыі павінны дзейнічаць да таго часу, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных і затрыманых падчас акцый пратэсту і не знімуць з іх абвінавачанні.
Акрамя таго, рэзалюцыя прапануе разгледзець магчымасць эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага ўрада, у прыватнасці замарозку любой фінансавай дапамогі, што выдзяляецца праз Міжнародны валютны фонд, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.
Пры гэтым у дакуменце адзначаецца: ЕС павінен аблегчыць працэдуру атрымання віз для беларускіх грамадзян, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных масмедыя Беларусі. Узгадваюцца, у прыватнасці, такія СМІ, як тэлеканал "Белсат", радыёстанцыі "Еўрапейскае радыё для Беларусі" і "Радыё Рацыя". Адначасова прапануецца прыпыніць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі СМІ. Няўрадавыя арганізацыі, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі, павінны быць зарэгістраваныя ў краінах ЕС і мець магчымасць атрымліваць дапамогу ў рамках еўрапейскіх праграм.
Еўрапарламент выказвае асаблівую занепакоенасць сітуацыяй з трохгадовым сынам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп, пытанне аб апякунстве над якім пакуль не вырашана.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/133/3876
Текущая дата: 15.11.2024