Многія вядомыя палітычныя дзеячы замежжа расцанілі рэзалюцыю Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі, прынятую напярэдадні, як спробу грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы. Такое меркаванне эксперты выказалі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Дыскусіі па "беларускаму пытанню" і прыняцце рэзалюцыі дэпутат Еўрапарламента Альфрэд Рубікас назваў праяўленнем палітыкі двайных стандартаў. Ён перакананы, што любой краіне пры жаданні можна прад`явіць прэтэнзіі, бо нехта больш жорстка кіруе, нехта — менш жорстка, але гэта не з`яўляецца падставай для прыняцця санкцый. Аднак у выпадку з Беларуссю "даходзіць да таго, што асобныя дэпутаты (Еўрапарламента. — Заўвага БЕЛТА ) гатовы пераступіць мяжу і ўмяшацца ва ўнутраныя справы краіны", канстатаваў Альфрэд Рубікас. Вядомы палітычны дзеяч Польшчы Анджэй Лепер лічыць, што перш чым асуджаць іншых, еўрапарламентарыям было б нядрэнна паглядзець, ці ўсё добра ў Еўрасаюзе. "Умяшанне гвалтам ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы, дзе ўлада выбрана дэмакратычным спосабам, на маю думку, ні да чаго добрага не прывядзе", — сказаў палітык, каментуючы прынятую рэзалюцыю.
Несправядлівым і контрпрадукцыйным назваў рашэнне Еўрапарламента латвійскі палітолаг Міраслаў Мітрафанаў. "Гэта нагадвае тэатр абсурду, таму што караць цэлую краіну, яе народ за нейкія падзеі, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, было б несправядліва, нядобра і контрпрадукцыйна", — сказаў ён. Эксперт нагадаў, што яшчэ зусім нядаўна "еўрапейскія дзяржавы нацкоўвалі ўлады Беларусі на Расію і апладзіравалі пагаршэнню адносін паміж дзвюма брацкімі краінамі".
Расійскі пісьменнік і публіцыст, галоўны рэдактар газеты "Завтра" Аляксандр Праханаў таксама гаворыць аб нервовай рэакцыі Захаду ў сувязі з аднаўленнем беларуска-расійскага дыялогу. "Еўропа хацела сваёй прысутнасцю як бы "выцягнуць" Лукашэнку з расійскай сферы, ператварыць яго ў праціўніка Расіі", — сказаў ён, растлумачыўшы, што беларускі Прэзідэнт, на яго думку, "ішоў на гэтыя адносіны (з Еўрасаюзам. — Заўвага БЕЛТА) на фоне ўскладнення вуглевадародных адносін з Расіяй".
Звязда
22 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/133/3898
Текущая дата: 15.11.2024